Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 2 человека

ПЕРШАЯ СУСТРЭЧА (ЭСЭ – драматычны абразок)

Дата: 30 ноября 2021 в 13:43, Обновлено 30 ноября 2021 в 14:02
392 просмотра

Спірыдон Вікторыя, вучаніца 9 “А” класа СШ №12 г.Гродна :  спасылка


<meta charset="utf-8" />

Лічба 130 у абрамленні васількоў і партрэт Максіма Багдановіча ў нашым класе нагадваюць нам аб юбілеі знакамітага паэта і аб тым, што ён жыў у нашым горадзе. Настаўніца размясціла для нас фотагалерэю. Многае мне знаёма, а вось адзін са здымкаў прыцягвае маю увагу. Углядаюся ў маладыя ўсмешлівыя твары, перачытваю подпіс: “У апошнія гімназічныя гады Багдановіч пазнаёміўся з сям’ёй свайго аднакласніка Рафаіла Какуева і стаў часта бываць у іх, псябравўшы не толькі з братамі, але і іх сёстрамі – Аняй і Варай. У доме Какуевых Максім знайшоў гасціннасць, утульнасць, дружную адукаваную кампанію равеснікаў”. Перачытваю і для сябе дадаю: знайшоў і каханне, але… Ды гэта “але” будзе пазней, а пакуль – радасць. Я гляджу на здымак і спрабую ўявіць першую сустрэчу Максіма з Аняй Какуевай.

                                  

Вось гэты ўтульны дворык, сядзяць Аня і Вара, уваходзяць Рафаіл і Максім.

Рафаіл.  Заходзь, Максім. Дазволь пазнаёміць цябе з маімі сёстрамі. 

Багдановіч Максім – мой аднакласнік і сябар. А гэта Вара і Аня.

Аня. А мы, ужо можна лічыць, знаёмыя. Мы бачылі вас на канцэрце ў         гімназі.

Вара.  І Рафаіл з Мікалаем столькі расказвалі пра вас.

Рафаіл.  Так. Вось учора распавядаў, як ты вершамі расчуліў настаўніка матэматыкі. (падрабляючы паставу і голас выкладчыка) Маё здзіўленне бязмежна, пан Багдановіч! Ваш малодшы брат Лёва захоплены матэматыкай, ужо рашае задачы з праграмы універсітэта, а што, калі не сакрэт, вас цікавіць? 

    Усе смяюцца.

Аня.  (напоўжартам) А што, калі не сакрэт, цікавіць Максіма Адамавіча?

Максім. Мне падабаецца літаратура… паэзія…

Вара.  Які ж верш вы чыталі настаўніку матэматыкі?

Рафаіл.  А я хіба не казаў? Свой уласны!

Аня.  Вы пішаце вершы?

Максім. Толькі спрабую.

Рафаіл.  Ён у нас сціплы! Яго вершы ўжо друкаваліся ў газеце. Ён нам чытаў.

Максім.  Я пішу па-руску і па-беларуску.

Аня.   (здзіўлена) Па-беларуску?

Максім.  Так, я пяцігадовым пакінуў радзіму, але да нас часта прыязджаюць сёстры бацькі, яны ведаюць шмат беларускіх песень, казак. Да таго ж этнаграфічныя запісы бацькі, газеты, хатняя бібліятэка. Мяне зацікавіла міфалогія, фальклор. Я адкрыў для сябе славутых асветнікаў і гуманістаў, увогуле багатую спадчыну беларусаў.

Аня.  Вы так захоплены мінулым?

Максім.  Не зусім, але лічу, што нельга абысціся без памяці пра даўніну, бо там знаходзяцца сапраўдныя скарбы. Якія неабходны сучаснасці і будучыні. 

Аня.      У гэтым я з вамі згодна. Вось і прачытайце што-небудзь па-беларуску.

Максім.  Я прачытаю вам верш , які назваў “Вечар”

Месяц круглы ўстаў на небе, 

                                            ……………………………..

Пра няшчаснае каханне 

Нехта запявае.

Голас полем пракаціўся,

У бары аддаўся:

“А дзе ж тая крынічанька, 

Што голуб купаўся?”

                       І снуюцца сумна ў сэрцы, 

                       Уюцца адгалоскі

                        Роднай песні, простай песні

                        Беларускай вёскі…

Аня.  Як шчыра і пранікнёна. Мне вельмі падабаецца. Я раней ніколі не чула беларускую гаворку, але амаль усё зразумела. Вы ўжо друкаваліся па-беларуску?

Максім.  У Вільні, там выдаецца беларуская газета “Наша ніва”.  Я дасылаю туды свае вершы. Некаторыя з іх там надрукаваны. У мяне ёсць мара. Хачу паехаць пасля заканчэння гімназіі на радзіму, а вучыцца далей хацелася б у Пецярбургу, на філалагічным…

Аня.  Вось цётка і бацька таксама хочуць паслаць мяне ў Пеярбург, каб там я вучылася музыцы.

Вара.  Гэта ўсё цудоўна, але я думаю, што будучае ўсё-такі, напэўна , за навукай, а не за мастацтвам.

Максім.  Не магу пагадзіцца. Цяпер, напрыклад, заўважаеца вялікая цікавасць да ўсходяй паэзіі. Я нядаўна пазнаёміўся з вершамі Тагора, вось дзе сапраўдная паэзія.

Я зраблю маё жыццё простым і прамым, 

Як трысняговая жалейка, 

Каб Ты напоўніў яе музыкай…

Аня.   Так, гэта сапраўдная паэзія.

Вара.  Мы, відаць, стамілі госця. (устае) Прапаную папіць гарбаты.

Рафаіл.  Я дапамагу і прынясу кнігу, якую абяцаў. (Рафаіл і Вара выходзяь)

Максім.   (да Ані) Вечарэе. Вам падабаецца глядзець у начное неба?

Аня.  Вельмі. Я веру ў тое, што кожная зорка – гэта душа чалавека і што чалавек павінен ісці за сваёй зоркай. Вось гляньце ў неба, бачыце, як зоркі вандруюць, блукаюць па небе, а нам здаецца, што яны падаюць.

Максім.   А ў вас ёсць любімая зорка?

Аня.   Ёсць. Мая любімая зорка “Венера” (выходзяць) 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.