Валанцерская акцыя "Беларуская - гэта цікава"
Акцыя праходзіла ў Міжнародны дзень роднай мовы. У ёй прынялі ўдзел вучні 4 "В" класа. Слова беларускае – жывое, гаваркое, музычнае, напеўнае, непаўторнае. Мы ўсе павінны берагчы гэты духоўны скарб, дасканала вывучаць яго. І тады жывая, напеўная родная мова раскажа ўсяму свету і пра нашу Беларусь. Свята атрымалася яскравым і цікавым.