Ператворым школу ў бібліятэку!
Пад такім дэвізам 18 лютага 2021 года ў нашай школе стартаваў буккросінг. Адказна аднесліся хлопчыкі і дзяўчынкі да гэтай справы. У сваё новае падарожжа адправіліся дзясяткі кніг. Вучні таксама прынялі ўдзел у розных конкурсах, звязаных з кнігай. Таксама падведзены вынікі конкурсаў творчых пісьмовых работ “Мая любімая кніга” і "Азбука пачуццяў". Пераможцамі сталі Роўба Арцём (6 "Б"клас), Ігнатовіч Данііл (6 "Б" клас) і Гайдукевіч Надзея (11"Б" клас).