Міжнародны дзень роднай мовы: святкуем разам!
21 лютага сусветная грамадскасць адзначае Міжнародны дзень роднай мовы. У нашай школе гэты дзень традыцыйна адкрывае філалагічны прадметны тыдзень, які ў 2020-м, годзе Малой радзімы, прысвечаны тэме "Горад мой - скрыжаванне шляхоў і часоў".
Свята роднай мовы атрымалася яскравым і цікавым. Вучні прынялі ўдзел у абласным флаер-фэсце "У любімай мове, роднай, наскай, Ах, якія словы...", валанцерскай акцыі "Беларуская - гэта цікава", флэшмобах "Славянскія карункі" і "Чытаем разам вершы паэтаў-юбіляраў", а дарослыя - настаўнікі і бацькі - у Гродзенскім абласным дыктанце, прысвечаным Міжнароднаму дню роднай мовы.
Спасылкі на фотаальбомы:
Флаер-фэст "У любімай мове, роднай, наскай, Ах, якія словы..." - https://sch12grodno.schools.by/m/photoalbum/613121
Флэшмоб "Славянскія карункі" - https://sch12grodno.schools.by/m/photoalbum/613121
Валанцерская акцыя "Беларуская - гэта цікава" - https://sch12grodno.schools.by/m/photoalbum/613131
Гродзенскі абласны дыктант, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы -https://sch12grodno.schools.by/m/photoalbum/613141