Літаратурная гасцёўня"Мой хлеб надзённы"
У рамках філалагічнай дэкады вучні ХІ класа 23 лютага наладзілі літаратурную гасцёўню"Мой хлеб надзённы", прысвечаную 110- годдзю з дня нараджэння Максіма Танка. У ходзе мерапрыемства вучні пазнаёміліся з яго жыццёвым і творчым шляхам. Хлопцы і дзяўчаты чыталі ўслых вершы паэта. У заканчэнні мерапрыемства быў паказаны буктрэйлер, створаны вучнямі ХІ "А" класа.