21 лютага вучні 7 "Б" класа «завіталі» ў госці да нашага класіка Якуба Коласа.
Успаміналі цікавыя старонкі яго паэмы"Новая зямля". Сваю цікавасць да гэтага твора дзеці паказалі праз малюнак. Яны добра ведаюць пра тое, што пакуль жыве мова, жыве і народ. А дзеля гэтага кожны чалавек павінен ведаць сваю мову і размаўляць па-беларуску. Выказваючы сваю любоў праз малюнак, дзеці засталіся задаволены сваёй працай.