Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 2 человека

Школа рачительных расширяет и совершенствует свои возможности

Дата: 26 сентября 2016 в 16:48, Обновлено 26 сентября 2016 в 16:58
Автор: Богдан Г. А.
448 просмотров

Нашу "Школу дбайных гаспадароу" на адбыушчымся 24-25 верасня Нrodna-media-weekend прадстауляла каардынатар праекту, Галiна Богдан: Мне таксама пашчасцiла уздельнiчаць у мерапрыемствах медыя-уiкэнду. Было цiкава i карыстна! Вялiкi дзякуй за запрашэнне!
https://baj.by/be/content/arganizatary-hrodna-media-w..

Арганізатары Hrodna Media Weekend: “Рэагуем на актуальныя патрэбы медыйшчыкаў”

26.09.2016 Крыніца: Хрысціна Марчук для baj.by

24-25 верасня паўсотні блогераў, рэдактараў, актывістаў пераймалі лепшы досвед медыямэнаджмэнта ў беларускіх калег.

Два інтэнсіўныя дні майстар-класаў, дыскусій, прэзентацый, удзельнікі з розных куткоў краіны, спікеры з багатым прафесійным даробкам. Грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці Сектар” падрыхтавала праграму на самыя апошнія запатрабаванні журналістаў і актывістаў, якія вядуць свае інфапраекты.

<blockquote style="box-sizing: border-box; padding: 0px 0px 0px 70px; margin: 50px 0px; border: none; background: url("/sites/all/themes/baj/images/quote-left.png") left top no-repeat;">

“Яшчэ ўлетку зрабілі апытанку — якія ёсць патрэбы ў ведах у сферы медыя, — расказала сябра ГА “Цэнтр “Трэці Сектар” Ганна Барадзіна. — У выніку для нас сталі відавочнымі тэмы “кіраванне людзьмі”, “кіраванне грашыма”, “прасоўванне ў інтэрнэце”.

</blockquote>

Каб запоўніць гэты прабел, арганізатары запрасілі ў Гродна найбольш цікавых экспертаў з Беларусі. Выключэннем стаў толькі Дзмітрый Сурнін з Масквы з тэмай “Рэдагаванне без кампрамісаў. Як працаваць (і не працаваць) з тэкстамі”.

Добра вядомыя беларускай журналісцкай супольнасці медыя-трэнеры Міхаіл Дарашэвіч і Паўлюк Быкоўскі расказалі пра вобраз інтэрнэт-аўдыторыі, вывучэнне яе паводзінаў і будаванне стратэгіі прасоўвання кантэнту ў сацыяльных сетках. Крэатыўны дырэктар Talaka.by Іван Вядзенін распавёў, як сабраць грошы на медыяпраект праз краўндфандынг.

“Як выкарыстоўваць мультымедыйныя матэрыялы для прасоўвання вашых ідэяў” — майстар-клас ад галоўнага рэдактара платформы, што прасоўвае рэформы ў Беларусі, IdeaBy.org Рыгора Астапені. Рэдактары CityDog.by Яся Каралевіч-Картэль і Сяргей Сахараў падзяліліся сакрэтамі свайго досведу ў натыўнай рэкламе.

“Я наведала майстар-класы Дзмітрыя Сурніна і “Сіцідога”. Дзмітрый казаў знаёмыя рэчы, толькі яны былі цудоўна структураваныя. Я назвала б гэта падыходам матэматыка ці фізіка да рэдактарскай працы. Ён казаў пра важную для любога рэдактара задачу: як пабудаваць работу так, каб ад пастаноўкі задачы да выніковага артыкула журналіст прыйшоў самым кароткім шляхам. Шмат карыснага мы абмеркавалі пад час нефармальнай гутаркі. Мы даўно прыглядаемся да досведу “Сіцідога”, а тут з’явілася магчымасць жывых зносінаў. А гэта нашмат больш вынікова”, — падзялілася ўражаннямі адна з удзельніц, намесніца рэдактара газеты “Вячэрні Гродна” Іна Грышук.

У канцы ўікенда агульнае фота на памяць да наступнай сустрэчы медыямэнаджэраў. Падчас закрыцця арганізатары анансавалі Форум у Мінску, медыябранчы,  дыстанцыйную школу, MediaLab у Львове. Сачыце за абвесткамі!

Фота аутара. Больш фота - у вераснеускiх альбомах сайта

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.