Анонс часопіса "Бярозка"
Штомесяц рэдакцыя часопіса “Бярозка” робіць выбарачную рассылку анонсаў бліжэйшага нумара па школах краіны. Прыйшла ваша чарга пазнаёміцца з цікавымі кавалачкамі з таго кантэнту, які прапануе школьнікам, настаўнікам і бацькам легендарны (існуе з 1924 года) і абсалютна новы (з 2015-га) часопіс для школьнікаў “Бярозка”.
Падпіска для школ і школьнікаў — па ільготных індэксах:
74879 льготны ведамасны (для школ) – 3р15к- за нумар, 9р45к- на квартал, 18р90к- на паўгоддзе.
74888 для членаў Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі — 1р60к- за нумар, 4р80к-на квартал, 9р60к- на паўгоддзе.
Бренд - менеджер журналов "Маладосць" и "Бярозка"
Виолетта Вотинова
тел. (8 017) 284 85 24
Чым тупаць нагамі ад злосці, лепш навучыся танцаваць стэп.
Фрэд Астэр, танцор, спявак, зорка Галівуда XX стагоддзя.
*Manawataki з мовы маоры – рытм – тэма нумара.
Бел літ. “Чым адметны беларускі воўк”.Што добрага было ў беларускай паэзіі? Ёсць стандартны адказ – Купала, Колас, Багдановіч. У другой жа палове ХХ стагоддзя хэдлайнераў больш. Алесь Разанаў стаіць крыху асобна ад іх, але займае важнае месца ў гісторыі беларускай літаратуры. Звычайны чалавек, які асабліва нікуды не высалупваецца, а проста жыве сумленна, як лічыць правільным, і робіць тое, што яму падабаецца, таму і беспамылкова трапляе кожнаму ў сэрцайка.
Калі вывучаеш любую паэзію, беларускую ў тым ліку, падзяляеш: вось гарадская лірыка, вось любоўная, грамадзянская і гэтак далей. Філасофская лірыка у беларускай літаратуры трывала асацыюецца з Алесем Разанавым. І менавіта філасофскай лірыцы звычайна несправядліва аддаюць няшмат увагі. Заўсёды здаецца: гэта нешта мудрагелістае, незразумелае. Але што па сутнасці філасофская лірыка? Развагі пра сэнс жыцця, вечныя каштоўнасці, сутнасць светабудовы... Не проста незразумела, але яшчэ і маркотна.
Гіт-zone. “Трымай рытм!”Правёў невялікі эксперымент: папрасіў сяброў і знаёмых назваць свае першыя асацыяцыі са словам «рытм». Адказыбылінаступнымі: «танец», «сэрца», «пульс», «ваганні» і самыраспаўсюджаныварыянт – «музыка». Атрымліваецца, нам патрэбнашто-небудзьбадзёрае, з ударныміінструментамі, і кабсэрцабілася ў такт. Трымайцепадборку самых «рытмічных» жанраў.
Рытм-энд-блюз
Вытокі: блюз, госпэл (амерыканскаяхрысціянская духоўная музыка).
У канцы 40-х гадоў чарты ЗША запоўніліся музыкай, створанай афраамерыканцамі для афраамерыканцаў. Па сутнасці,рытм-энд-блюз – камерцыйны блюз, дзе пачалі выкарыстоўваць электронныя музычныя інструменты. Ад блюзу жанр узяў праблематыку жыцця цемнаскурых людзей і асаблівыя рытмічныя формы, такія як шаффл (тры долі з паўзай замест другой долі) і інш. Рытм-энд-блюз стаў пераходным этапам ад традыцыйнайафраамерыканскаймузыкі да музыкі масавай культуры. Невялікія групы з трох-чатырох чалавек,дзякуючы з'яўленню мікрафонаў і ўзмацняльнікаў,сталі гучаць гэтак жа эфектна, як джазавыя аркестры, у той час як культурнае асяроддзе традыцыйнага блюзу – плантацыі, баракі катаржан – сыходзіла ў мінулае. Амерыканская акадэмія гуказапісу дагэтульуручае «Грэмі» выканаўцам у катэгорыі"Рытм-энд-блюз".
Каго слухаць: Джо Цёрнар, Чак Бэры, Стыві Уандэр.
Калумністыка. “Калі глядзіш вушамі”Аудыялы – гэта людзі, якія ўспрымаюць свет пераважна праз гукі. Яны дрэнна запамінаюць твары, але пазнаюць ваш голас у слухаўцы праз шмат гадоў. Іх не раздражняе яркае адзенне, а вось рыпенне падушачак пальцаў па паверхні паветранага шарыка даводзіць да вар’яцтва.
Калі мяне спыталі, з чым бы я развітаўся больш ахвотна– са зрокам або са слыхам, я ні на хвіліну не задумваўся. Не ўяўляю, як жыць без гукаў, бо яны для мяне – самая дасканалая мова.
Калі скажаш каму-небудзь, што чуеш галасы, – пакруцяць ля скроні. А калі заўсёды чуеш музыку?
У маёй галаве – радыёпрыёмнік, які не магчыма адключыць. Гучыць усё: песні, якія я чуў пазаўчора ці сёння ў гандлёвым цэнтры; тое, што слухаў, калі быў маленькі; мелодыі, якія я ніколі раней не чуў, бо яны і не існуюць, быццам бы я сам прыдумаў іх хвіліну таму...
Месца. “Вандроўка па шляхетных мясцінах”.Самае цікавае месца для вандоўнікаў у Косаве – колішні фальварак Мерачоўшчына, што знаходзіцца на паўночна-заходнім ускрайку горада. Месца, вядомае на ўсю краіну праз два аб’екты. Першы – сядзіба, дзе нарадзіўся чалавек, які па праву лічыцца героем не толькі ў Беларусі, але і ў Польшчы, Літве, ЗША і іншых краінах, – Тадэвуш Касцюшка. Менавіта ў гэтай прыгожай драўлянай хаце з саламяным дахам ў 1746 годзе з’явіўся на свет будучы кіраўнік вялікага паўстання. Зараз у сядзібе знаходзіцца мемарыяльны музей Тадэвуша Касцюшкі. У ім наведвальнікі могуць пабачыць інтэр’ер жылых пакояў беларускай шляхецкай сям’і XVIII стагоддзя, даведацца цікавосткі пра жыццё кіраўніка вядомага паўстання, а таксама паглядзець невялічкі фільм, прысвечаны яго асобе. Ля сядзібы – парк, у якім надта прыемна бавіць час, атрымліваючы асалоду ад краявідаў.
Школьныя даследаванні. “Пакліч па-беларуску”. Юра, Ваня, Косця, Віця, Саша...– такія скарачэнні імёнаў маіх знаёмых я чую штодня. Але часам іх клічуць і так: Юрась, Янак, Кастусь, Віцюк, Алесь... Мой дзядуля Рычард, католік, адзначыў, што падобных скарачэнняў шмат і ў палякаў: Юзік, Эдзік, Рысек, Збышак, Стась... Відавочная здагадка: у беларускай мове мужчынскія асабістыя імёны часцей, чым у рускай, скарачаюць на зычны, і адбываецца гэта пад уплывам польскай мовы. Мне захацелася высветліць, ці так гэта, і якія суадносіны паміж імёнамі, што скарачаюцца на зычны гук і на галосны.
Уплыў польскай мовы на беларускую доўжыўся з сярэдзіны XIII ст. амаль да пачатку XIX ст. у час іх суіснавання ў складзе адзінай дзяржавы – Вялікага Княства Літоўскага, а потым – Рэчы Паспалітай.